< Радашковічы >
Першы драўляны касцёл быў узведзены тут яшчэ ў сярэдзіне XV ст., у 1734 г. упамінаецца яшчэ адна каталіцкая святыня. Дзеючы касцёл Найсвяцейшай Тройцы пабудаваны ў стылі позняга класіцызму з цэглы ў 1850 г. Адразу пасля Другой сусветнай вайны святыня была зачынена савецкімі ўладамі, а памяшканне касцёла прыстасаванае пад вытворчы корпус. У 1990 г. вернуты каталікам. У храме хрысцілі народнага паэта Беларусі Я. Купалу.