< Радавая забудова >
Як паселішча Чачэрск згадваецца з 1159 г. З пачатку XIV ст. і сам горад, і прылеглыя тэрыторыі ўваходзілі ў склад ВКЛ. У 1772 г. упамінаецца як мястэчка і з'яўлецца цэнтрам Чачэрскага староства Мінскага ваяводства ВКЛ. Горад неаднаразова цалкам разбураўся татарскімі і маскоўскімі войскамі. У ім захавалася так званая «шахматная забудова» з невялікімі прамавугольнымі кварталамі і досыць шырокімі вуліцамі. Большасць дамоў радавой забудовы захавалася пачынаючы з сярэдзіны XIX ст.