< Радавая забудова >
Па адной з версій, назва паселішча паходзіць ад слова «рогас», што азначае «святыня», «капішча», «алтар». Дата першай згадкі – 1142 г. Уваходзіў у склад Тураўскага і Чарнігаўскага княстваў. З пачатку XIII ст. у складзе ВКЛ. З 1522 г. уласнасць Боны Сфорцы. У 1781 г. горад атрымаў уласны герб. Гістарычная забудова ў асноўным сканцэнтравана ў старой частцы горада і адносіцца да канца XIX – пачатку ХХ стст. Асобныя старыя пабудовы з часам значна змяніліся і страцілі нават свой першапачатковы архітэктурны стыль, не кажучы ўжо аб прызначэнні.