< Радавая забудова >
Даволі цікавая забудова, якая складаецца з жылых і гаспадарчых будынкаў, размешчаная па вул. Горкага. Па ўсёй яе даўжыні размясціліся дамы, збудаваныя пры польскай уладзе, у 1920-я гг. Тут і каменныя пабудовы, і дамы, складзеныя з драўлянага бруса. Многія ўнікальныя будынкі, на жаль, не захаваліся да нашых дзён. На астатніх вуліцах горада таксама можна сустрэць будынкі, узведзеныя ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.