< Радавая забудова >
Нягледзячы на тое, што мястэчка адносна невялікае, пабудоў радавой забудовы, асабліва ў гістарычнай яго частцы, захавалася даволі шмат. У асноўным гэта аднапавярховыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, некаторыя з якіх захаваліся з сярэдзіны XIX ст. Многія з іх з цягам часу значна перабудоўваліся, аднак і яны яшчэ нясуць у сабе дух даўніны.