< Радавая забудова
Радавая забудова самага старадаўняга горада Беларусі, першае згадванне пра які датуецца 862 г., разнастайная і па-свойму асаблівая. У асноўным захаваліся каменныя жылыя дамы сярэдзіны XVIII ст. Палюбавацца імі можна на вуліцах Леніна, Горкага, Замкавай, а таксама на плошчы Свабоды. Прыемна ўражвае разнастайнасць архітэктурных стыляў.