< Радавая забудова >
Паселішча ўзнікла як велізарная крэпасць у XI ст. Як горад згадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1252 г. У 1531 г. горад атрымаў Магдэбургскае права, а падчас вайны з Масковіяй 1654-1667 гг. быў разбураны і прыйшоў у заняпад. Адраджэнне горада звязана з імем Міхаіла Агінскага. Разнастайная і разнапланавая ў архітэктурным плане радавая забудова літаральна на кожным кроку можа здзівіць падарожніка.