< Радзюкі >
Вадзяны млын з цэглы пабудаваны ў 1869 г. У сярэдзіне ХХ ст., пры савецкай уладзе, з-за зношанасці асноўных механізмаў і абмялення ракі ў млыне ўсталявалі электрычны рухавік, і ён працаваў ажно да сярэдзіны 1980-х гг. Сёння будынак закінуты, хаця пры малых затратах яго можна было б ператварыць ў вытворчае ці нават жылое памяшканне.