< Рагінь >
Прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. тут знаходзіўся маёнтак роду Дзерналовічаў. З часам асноўныя пабудовы маёнтка, у тым ліку і сядзібны дом, былі разбураныя. Захаваліся фрагменты старадаўняга пейзажнага парку і руіны асноўнага корпуса спіртзавода. Яшчэ нядаўна будынак выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах.