Раготна
Касцёл Св. Анёлаў-Ахоўнікаў у стылі позняга класіцызму пабудаваны з цэглы ў 1840 г. Пасля паўстання 1863-1864 гг. ён быў перададзены праваслаўнай царкве, а ў 1920 г. вернуты каталікам. У 1947-1997 гг. касцёл не дзейнічаў. Храм акружае моцная агароджа з брамай. Побач стаяць дзве высокія вежы-званіцы. Ад мясцовай сядзібы захаваліся гаспадарчыя пабудовы і флігель (ХІХ ст.).