Ракаў
Вядомы з XV ст. як уладанні Ягелончыкаў, Завішаў. З 1804 г. – мястэчка. На могілках захавалася каталіцкая капліца Св. Ганны ў класічным стылі і брама-званіца. У 1904 г. з цэглы пабудаваны касцёл Маці Божай Ружанцовай. Да 1990 г. выкарыстоўвалася ў гаспадарчых мэтах. У руінах захаваліся ганчарная і паштовая станцыі. Спаса-Праабражэнская царква ў стылі барока ўзведзена ў 1793 г. як уніяцкі храм пры манастыры. З 1866 г. – праваслаўная царква. З XVI ст. Ракаў вядомы як цэнтр ганчарства.