< Ракаў >
У гэтым былым мястэчку нас сустракаюць дзве каталіцкія святыні. З боку дарогі, што вядзе з Мінска, на каталіцкіх могілках стаіць капліца Св. Ганны, пабудаваная з цэглы ў класічным стылі ў 1862 г. А ў 1906 г. на месцы старога драўлянага касцёла збудаваны новы з вохрыстай светлай цэглы ў стылі неаготыкі, асвячоны ў гонар Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка. Пасля Другой сусветнай вайны ператвораны ў складское памяшканне. Вернуты вернікам у 1993 г.