< Раёўка >
Бліжэй да акраіны паселішча мы можам бачыць жылы дом, пабудаваны польскімі ўладамі ў сярэдзіне 30-х гг. ХХ ст. Аднапавярховы будынак з вялізным мансардным паверхам складзены з цэментных блокаў. Гэты будаўнічы матэрыял на той час быў вельмі папулярны і запатрабаваны ў будоўлі не толькі прамысловых і культавых пабудоў, але, як бачым, і жылых дамоў. Ёсць меркаванне, што першапачаткова ён узводзіўся як адміністрацыйны будынак, а потым ужо стаў выкарыстоўвацца як жылы.