< Раёны-калоніі
У пачатку 1921 г. Брэст-Літоўск трапіў у склад Польшчы, а ў жніўні таго ж года ў горадзе была разгорнутая грандыёзная забудова жылымі раёнамі-калоніямі Нарутовічча, Тартак, Схраніска з дамамі ў рысах барока. Па задуме польскага архітэктара Лісецкага, з часам гэтыя раёны павінны былі стаць часткай забудовы ў выглядзе горада-саду. Гэта ўнікальная частка Брэста варта ўвагі кожнага вандроўніка.