Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Ражанка >

Яшчэ з сярэдзіны XVI ст. гэтае паселішча ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Тут захавалася каталіцкая святыня, асвечаная ў імя святых Пятра і Паўла ў 1674 г. У 20-я гг. XIX ст. храм перабудоўваўся і здабыў рысы неаготыкі. У савецкі час касцёл ператварылі ў краму. Вернуты вернікам у 1990 г. Захавалася прыдарожная капліца (1854 г.), чыгуначная станцыя (1905 г.), гаспадарчыя пабудовы былой сядзібы (XIX ст.).

Фотагалерэя

Маршрут Шчучын - Ражанка - Прыдарожная капліца (1854 г.) Маршрут Шчучын - Ражанка - Прыдарожная капліца (1854 г.)
Маршрут Шчучын - Ражанка - Касцёл святых Пятра і Паўла (1674 г.) Маршрут Шчучын - Ражанка - Касцёл святых Пятра і Паўла (1674 г.)
Маршрут Шчучын - Ражанка - Касцёл святых Пятра і Паўла (1674 г.) Маршрут Шчучын - Ражанка - Касцёл святых Пятра і Паўла (1674 г.)
Маршрут Шчучын - Ражанка - Чыгуначная станцыя Ражанка Маршрут Шчучын - Ражанка - Чыгуначная станцыя Ражанка

Карта хуткага доступу