Рэпля
Вядома пасяленне з пачатку XVI ст. у складзе ВКЛ. Належала Адахоўскім, Масальскім, Сцыпіёнам. На старажытных могілках захавалася ўнікальная па канструкцыі капліца-пахавальня роду Глязераў, збудаваная ў 1869 г. Упрыгажэннем вёскі з'яўляецца каталіцкі касцёл Дзевы Марыі, пабудаваны з цэглы ў стылі неаготыкі ў 1909 г. Каменная агароджа з дзвюма велічнымі брамамі і костніца да пары касцёлу (1906 г .).