< Роўнае Поле >
Непадалёк ад вёскі, за рэшткамі старажытнага пейзажнага парку, на прасторным лузе можна ўбачыць маляўнічыя руіны каменнага палаца ад былой сядзібы, якая квітнела тут у пачатку XVIII ст. Тут бы фільмы здымаць пра загадкавых гномаў ды пісаць маляўнічыя работы. Гэтае месца абавязкова натхніць фатографаў і мастакоў.