< Рудакоў >
Знакаміты шляхецкі род Ваньковічаў валодаў гэтым маёнткам на працягу некалькіх стагоддзяў. У 1859 г. з цэглы ўзведзены вялізны сядзібны дом. Захаваліся руіны гаспадарчых пабудоў і парк у страшэнным запусценні. Так як маёнтак знаходзіцца на тэрыторыі адсялення, усе пабудовы разбураюцца. У маёнтку ўражвае бутавая дарога з колатай чырвонай цэглы.