< Рупейкі >
З сярэдзіны XVIII ст. Рупейкі былі ўласнасцю багатага роду Высоцкіх. Потым сядзібай валодалі Грабоўскія, Лешчыкі. Часткова захаваўся пейзажны парк і сажалка. У гэтай вёсцы застаўся таксама ўнікальны помнік нашай нацыянальнай спадчыны. Прыкладна ў цэнтры паселішча на абочыне вуліцы ўсталяваны каменны крыж, зроблены, магчыма, яшчэ ў XVII ст. Верагодна, што сам крыж з'явіўся значна раней, а надпісы на яго паверхні былі выбітыя ўжо пасля.