< Руткевічы >
Магчыма, гэта былы маёнтак роду Рыхлевічаў. У старажытным пейзажным парку, закладзеным тут яшчэ ў сярэдзіне XVIII ст., захаваўся старажытны аднапавярховы сядзібны дом. Сам жа парк займае тэрыторыю каля 10 га і ўяўляе сабой рэдкі помнік паркавага мастацтва, дзе захавалася каля 100 рэдкіх экзатычных дрэў і кустоў. Можна ўбачыць вялікую калекцыю бэзу. Ля ўвахода ў парк усталяваны мемарыяльны камень.