< Рыбакі
Магчыма, гэты храм першапачаткова быў каталіцкім. Сёння гэта царква Св. Пятра і Паўла. Пабудавана святыня ў канцы 1930-х гг. з бетонных блокаў. Храм стаіць непадалёк ад вёскі, побач са старымі могілкамі. На тэрыторыі могілак да нашых дзён захавалася некалькі капліц-надмагілляў, пабудаваных з цэглы і каменю ў другой палове ХІХ ст. Капліцам патрабуецца тэрміновая кансервацыя.