< Сабор Св. Міхала Арханёла >
Вядомы шляхецкі род Аскеркаў у 1745 г. фінансаваў будаўніцтва каменнага манастыра з касцёлам у стылі позняга барока. Пад касцёлам знаходзіцца сямейная крыпта Аскеркаў. Пасля паўстання 1830-1831 гг. манастыр быў зачынены, а пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл перабудавалі пад царкву і пераасвяцілі ў гонар Св. Міхала Арханёла. З 1937 па 1941 гг. храм выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі як турма НКУС. У крыпце касцёла пакаралі смерцю каля 2000 жыхароў Беларусі. Сёння гэта адзіны ў Беларусі храм-музей палітычных рэпрэсій. Нядаўна ў святыні праведзены капітальны рамонт. Захаваўся манастырскі корпус.