< Сакалайці >
У полі, непадалёк ад гаспадарчага двара, побач з прасёлкавай дарогай узвышаецца гэтая мілая і сціплая пабудова. У канцы ХІХ ст. пабудавана цагляная каталіцкая капліца Св. Станіслава ў стылі класіцызму. Захаваўся будынак выдатна. Магчыма, яе суседства з Гервятамі – упадабаным турыстамі месцам – прывядзе да яе хуткага аднаўлення.