< Сакалянкі >
На ўскрайку вёскі, літаральна ля вядучай да яе дарогі, знаходзяцца старыя могілкі. Мяркуючы па датах, выбітых на іх надмагільных помніках, пахаванні тут праводзіліся яшчэ з сярэдзіны ХIХ ст., а каменныя крыжы, якія стаяць на могілках, сведчаць аб тым, што гэты пагост значна старэйшы. Сімвалы на крыжах з часам былі перабітыя.