< Сапоцкін >
Будынак камендатуры (1893 г.)
Капліцы-пахавальні Ю. Дзяконскай і Ю. Гурскага
Касцёл Узнясення Дзевы Марыі (1789 г.)
З пачатку XVI ст. вядомы як мястэчка ў складзе ВКЛ. З сярэдзіны XVIII ст., магчыма, меў Магдэбургскае права і герб. Захаваўся будынак камендатуры (1893 г.). Самыя старыя яўрэйскія могілкі ў Беларусі. На каталіцкіх могілках можна ўбачыць капліцу-пахавальню, якая была збудаваная ў 1858 г. у стылі готыкі, і яшчэ адну, 1893 г. пабудовы. У 1789 г. з цэглы ў стылі готыкі і барока ўзводзіцца каталіцкі храм, асвячоны ў гонар Узнясення Дзевы Марыі. У 1920-я гг. аднаўляўся.