< Сеніца >
На краі вёскі побач з дарогай на Слуцк у 1861 г. на сродкі купца Свешнікава ўзведзена царква Св. Пятра і Паўла. Пабудаваная яна з цэглы ў псеўдарускім стылі. Храм стаіць на месцы старадаўняй драўлянай святыні. Пры царкве дзейнічала народнае вучылішча, якое ў 1889-1890 гг. наведваў Янка Купала. У 1991 г. храм быў адрэстаўраваны і адкрыты для вернікаў.