< Шавярнічы >
Недалёка ад дастаткова вялікай вёскі, на ўскрайку забалочаных лясоў, якія цягнуцца аж да самай ракі Бярэзіны, на старажытных мясцовых могілках захавалася да нашага часу сціплая каталіцкая каплічка, пабудаваная ў 1890 г. З цягам часу яе неаднаразова перабудоўвалі, але першапачатковыя рысы народнага дойлідства гэтая культавая пабудова цудам захавала. Пабудавана яна з дрэва, мае прыгожую ашалёўку і невялікую тэрасу на чатырох драўляных слупках.