Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Шчучын

З 1537 г. – мястэчка ў складзе ВКЛ. Уласнасць Радзівілаў, Друцкіх-Любецкіх, Сцыпіёнаў. У сучасным горадзе захаваўся адноўлены палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.). На каталіцкіх могілках руіны капліцы (1817 г.). У 1865 г. у псеўдарускім стылі пабудавана царква Св. Міхаіла Архангела. Касцёл Св. Тэрэзы ў стылі класіцызму пабудаваны ў 1828 г. Насупраць касцёла помнік А. Пашкевіч. Захаваліся службовыя і жылыя карпусы кляштара піяраў (сярэдзіна XIX ст.), велізарная каменная гаспадарчая пабудова і дом лясніцтва (1922 г.).

Фотагалерэя

Маршрут Шчучын - Шчучын - Палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.) Маршрут Шчучын - Шчучын - Палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.)
Маршрут Шчучын - Шчучын - Манастыр піяраў: касцёл Св. Тэрэзы Маршрут Шчучын - Шчучын - Манастыр піяраў: касцёл Св. Тэрэзы
Маршрут Шчучын - Шчучын - Капліца (руіны) Маршрут Шчучын - Шчучын - Капліца (руіны)
Маршрут Шчучын - Шчучын - Царква Св. Міхаіла Архангела (1865 г.) Маршрут Шчучын - Шчучын - Царква Св. Міхаіла Архангела (1865 г.)
Маршрут Шчучын - Шчучын - Радавая забудова Маршрут Шчучын - Шчучын - Радавая забудова

Карта хуткага доступу