< Шыкатавічы
Магчыма, гэта быў толькі невялікі фальварак, які адносіўся да некалі вялізных уладанняў знакамітага шляхецкага роду Чапскіх, рэзідэнцыяй якога служыла суседняе Станькава. У былым фальварку захаваліся значна перабудаваны будынак жылога дома з вялізнымі скляпеністымі сутарэннямі, цагляны будынак сыраварні і дзіўны па архітэктуры будынак малочнай. Прыкладны час узвядзення пабудоў – сярэдзіна XIX ст.