< Шылавічы
Вядомае паселішча з сярэдзіны XVI ст. Яно з'яўлялася ўласнасцю Крупскіх, Хадкевічаў. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў стылі неаготыкі пабудаваны з цэглы ў 1907-1914 гг. на месцы драўлянай каталіцкай святыні, вядомай з 1600 г. Трохнефавая базіліка адноўлена і адкрыта для вернікаў у пачатку 1990-х гг. Уражвае лаканічны і просты, але вытанчаны інтэр'ер касцёла.