< Шышова
Вёска згадваецца ў складзе ВКЛ c сярэдзіны XVI ст. як дзяржаўны маёнтак. У 80-я гг. XVII ст. тут узведзены першы ўніяцкі драўляны храм. Пасля паўстання 1830-1831 гг. ён быў перададзены царскімі ўладамі праваслаўнай царкве. Праз прыкладна 35 гадоў тут была ўзведзена новая праваслаўная царква. Што здарылася з папярэднім храмам, невядома.