< Сімакава >
Тут з сярэдзіны XVIII ст. паспяхова дзейнічала Радзівілаўская мануфактура па вырабе мэблі для заможных кліентаў – шаф, куфэркаў, сталоў, сакрэтнікаў і т. д. У паселішча пастаянна прыязджалі заказчыкі і купцы. Таму ў вёсцы і была збудаваная трывалая і надзейная брукаванка прыблізна ў канцы XVIII ст. З часам дарога неаднаразова абнаўлялася і дабудоўвалася.