< Сінагога >
Першая яўрэйская абшчына асталявалася ў горадзе прыкладна ў сярэдзіне XVI ст. Ужо праз нейкіх 100 гадоў на вуліцах Чачэрска існавала пяць яўрэйскіх малітоўных дамоў і навучальная ўстанова. Да сярэдзіны XIX ст. яўрэі складалі большую частку насельніцтва горада. У самым пачатку XIX ст., магчыма, у 1800 г., была пабудавана мураваная сінагога, якая дайшла да нашых дзён з нязначнымі перабудовамі. Унутраны дэкор храма згублены.