< Сінагогі. Іешыва >
У Бабруйску захавалася вялікая колькасць сінагог. Доўгі час шмат з іх выкарыстоўваліся для разнастайных гаспадарчых патрэб. Пачынаючы з канца ХХ ст., асобныя культавыя пабудовы былі вернутыя іудзейскай канфесіі горада. На вул. Дзяржынскага, 22 захаваўся будынак іешывы, а на вул. Сацыялістычнай, 103 – маляўнічы будынак габрэйскага вучылішча, пабудаваны ў пачатку ХХ ст.