< Сітцы
У 1913 г. з цэглы ўзведзена вытанчаная царква Св. Георгія ў рэтраспектыўна-рускім стылі. На ўскрайку вёскі раскінуўся некалі квітнеючы маёнтак роду Дамейкаў, з якога паходзіць Ігнат Дамейка – нацыянальны герой Чылі. Пасярэдзіне парку – чатыры калоны ад сядзібнага дома, побач брама з вінтавой лесвіцай, агароджа, вартоўня, гаспадарчая па будова. У парку стаіць дуб-волат, якому больш за 500 гадоў.