< Слаўгарад >
Да 1945 г. горад называўся Прапойскам. Замак горада быў узведзены ўжо ў XIII ст. З XIV ст. уваходзіў у склад ВКЛ. У парку былой сядзібы Галіцыных можна ўбачыць вежу незвычайнай канструкцыі (XVIII ст.). На вул. Ленінскай – паштовую станцыю (1876 г.). Царква Раства Багародзіцы ўзведзена з цэглы ў стылі класіцызму ў 1791 г. Побач знаходзяцца званіца ў два ярусы і прыхадская школа (XVIII ст.). Каля храма ўсталяваны каменны крыж.