< Слабодка >
На ўскрайку вёскі ўзвышаецца царква Св. Мікалая. Пабудавана святыня з цэглы ў неарускім стылі ў 1882 г. Знешнія сцены храма багата дэкарыраваны, захаваўся драўляны купал званіцы. Царкве патрабуецца тэрміновая кансервацыя. Побач з храмам, на невялікіх старажытных могілках, захаваўся вялікі каменны крыж і некалькі каменных надмагільных пліт з надпісамі і сімваламі.