< Слабодка >
Узведзена гэта невялікая па аб’ёме капліца-пахавальня з цэглы ў стылі класіцызму ў 1882 г. Размясцілася яна побач з дарогай, на старых могілках, дзе яна цешыць вока стыльнасцю і вытанчанасцю прапорцый. Мясцовая легенда сцвярджае, што дынаміт, прывезены для знішчэння капліцы, аднойчы ноччу знік са склада пад аховай. Што сказаць, мужныя і храбрыя былі людзі, добрая памяць будзе жыць пра іх, хай нават і ў легендах.