< Смілавічы >
Старажытная назва – Бакштаны. Вядомае паселішча з XVI ст. Валодалі ім Кезгайлы, Завішы, Агінскія. З 1791 г. – Манюшкі. З 1795 г. – мястэчка. У 1793 г. А. Манюшка пабудаваў тут палац. У 1900 г. Леў Ваньковіч дабудаваў палац у стылі готыкі. Захаваліся брама, частка агароджы з вартоўняй, жылы дом і флігель. На краі пасёлка размясціліся габрэйскія могілкі. У Смілавічах нарадзіўся вядомы мастак Хаім Суцін.