< Смольгаў >
У шляхецкай сям'і Аляксандра Кандратовіча і Вікторыі Златкоўскай 11 кастрычніка 1823 г. нарадзіўся хлопчык – Людвік Францішак Уладзіслаў, будучы знакаміты лірык зямлі беларускай, вядомы як Уладзіслаў Сыракомля. У Смольгаве сям'я будучага паэта, фалькларыста, мастацтвазнаўцы і перакладчыка пражыла няпоўныя два гады. У двары школы яго імені ўсталяваны мемарыяльны камень. Можна таксама адшукаць месца, дзе, магчыма, некалі стаяў дом гэтага невялікага фальварка.