< Спаскі манастыр >
Заснаваны горад у ХІ ст. З 1287 г. вядомы як уласнасць валынскага князя Уладзіміра Васількавіча. З 1366 г. – уласнасць князя Альгерда. У гэты час былі ўзведзены Верхні і Ніжні замкі. Манастыр заснаваны ў 1497 г. У 1626 г. у ім праходзіў Кобрынскі царкоўны збор, на якім былі вызначаны прынцыпы арганізацыі ўніяцкай царквы. Ацалеў двухпавярховы галоўны будынак манастыра, пабудаваны ў стылі барока ў пачатку XVIII ст.