< Стары замак >
Па вул. Замкавая, 21 можна палюбавацца адным з самых старых помнікаў нашай нацыянальнай архітэктуры. Стары замак – адзіны каралеўскі замак каралёў польскіх і літоўскіх, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі. У 1398 г. вялікі князь Вітаўт на месцы старога драўлянага замка ўзвёў новы пяцівежавы замак, які часткова захаваўся да нашых дзён. Сёння вядзецца рэканструкцыя гэтага архітэктурнага шэдэўра Беларусі.