< Стоўбцы. Новы Свержань >
Царква Св. Ганны ў Стоўбцах узведзена ў 1825 г. як касцёл у стылі класіцызму. Да моманту нараджэння паэта гэта быў ужо праваслаўны храм. Цяперашняя праваслаўная святыня ў Новым Свержні таксама ўзводзілася як касцёл у 1743 г., але была пераасвячоная ў царкву пасля паўстання 1863-1864 гг. Яшчэ тут захаваўся касцёл 1588 г. пабудовы. У адным з гэтых храмаў і хрысцілі маленькага Кастуся, аднак у якім менавіта – пакуль невядома.