< Струбніца
У 1740 г. пабудаваны драўляны Троіцкі касцёл у стылі народнага дойлідства з рысамі барока. У 1856 г. побач з храмам узведзена каменная званіца. Ад вялікага маёнтка захавалася шмат гаспадарчых пабудоў з каменю і цэглы. Да нашых дзён таксама дайшлі драўляны вадзяны млын і плябанія каля касцёла (ХІХ ст.). Варта паглядзець агароджу і браму хрысціянскіх могілак.