< Струга
Каб трапіць у гэтую вёску з Століна, трэба пераехаць раку Гарынь па пантонным мосце. У цэнтральнай частцы вёскі велічна ўзвышаецца драўляная царква Св. Арханёла Міхаіла, пабудаваная ў стылі народнага дойлідства ў 1911 г. Уваход у храм размяшчаецца ў бакавой частцы бабінца ў выглядзе ганка з чатырма слупамі, якія падтрымліваюць двухсхільны дах.