< Студзянец >
З сярэдзіны XVIII ст. тут існаваў невялікі шляхецкі маёнтак, а, магчыма, нават фальварак. Захаваліся руіны, якія, па словах старажылаў, некалі былі капліцай-пахавальняй, якую гаспадыня маёнтка паставіла для сваёй дачкі, што памерла ў зусім юным узросце. Капліца была канчаткова разбурана пры савецкай уладзе ў 1950-я гг.