< Суботы >
Тут можна ўбачыць храм, пабудаваны з цэглы ў стылі класіцызму з элементамі барока. Узводзіўся ён як каталіцкая святыня ў 1793 г. Пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. пры перабудове храма былі значна перайначаны купальная сістэма і фасад храма. Сёння храм вядомы як царква, асвечаная ў гонар Раства Багародзіцы. У дэкоры святыні часткова захаваліся рысы барочнай архітэктуры і старадаўнія абразы сярэдзіны XVIII ст.