< Суляцічы
На высокім пагорку, зусім побач з вёскай, захаваліся руіны капліцы-пахавальні ўладароў мясцовага маёнтка Чачотаў. Магчыма, яна стаіць на тэрыторыі старжытнага парку маёнтка Чачотаў, род якіх працвітаў тут ў пачатку ХІХ ст. Мяркуючы па элементах знешняга аблічча, якія захаваліся часткова, капліца магла пахваліцца багатым дэкорам і значнымі памерамі.