< Сунаі
Маёнтак Пукава згадваецца з XVII ст. Належала Друцкім-Любецкім, Іодка. Захавалася частка сядзібнага дома, вялізныя гаспадарчыя пабудовы рознага прызначэння, канюшня, аранжарэя, руіны вадзянога млына, невялікая кузня і яшчэ адна незвычайная пабудова. Магчыма, гэта была лазня, але хутчэй за ўсё, гэта вяндлярня, пабудаваная ў пачатку ХІХ ст.