< Сваяцічы >
Ад старажытнай сядзібы роду Абуховічаў (XVIII ст.). захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў і пейзажны парк з сажалкамі. У вёсцы і на могілках можна ўбачыць капліцы ХІХ ст. У 1825 г. узведзены велічны цагляны касцёл Св. Юрыя ў стылі ампір. Пасля паўстання 1863-1864 гг. яго перабудавалі пад царкву. У 1922 г. касцёл вернуты вернікам. Справа ад увахода высіцца масіўная двух'ярусная званіца, якая з'явілася нашмат пазней за храм.